Паштоўкі з 80-х – у Awlnight выйшаў новы альбом Chapter30
Беларускі бітмэйкер Awlnight, які зараз жыве ў Літве, выпусціў на барселонскім лэйбле Monked Records лонгплэй Chapter30, як на лічбавых платформах, так і на касеце лімітаваным тыражом. Гэта яго першы поўнафарматнік пасля пераезду ў Літву.
Гучанне ў альбома вельмі цёплае, летняе. Ты быццам каціш на лонгбордзе па набярэжнай у Вільні, сустракаеш сяброў, з якімі ты гатовы правесці гэты дзень да канца ў прыемнай кампаніі і, седзячы на адным з халмоў горада, адчуць, што такое балтыйскі вайб.
«Пачынаў я яго пісаць у Беларусі, але некалькі трэкаў было зроблена ўжо ў Літве, – кажа Дзіма. – Я ўдзельнічаў на кампіляцыі ў гэтага лэйбла, пасля чаго яны прапанавалі выпусціць альбом. Трэкі гучаць быццам з 80-90-х, такі трохі вэйпарвэйв. Гэта мой стары стыль накшталт Purple Eighties іншы альбом Awlnight. Не збіраўся, але вярнуўся да такога стылю». Па словах Дзімы, назва альбома сымвалізуе новую жыццёвую справаздачу, новы чэкпоінт. «Мне споўнілася 30, я пераехаў у Літву, першы альбом, які я тут выпусціў. Новы кіраўнік маім жыцці», – кажа ён.
Паслухаць альбом, а таксама замовіць касету можна тут: https://monkedrecords.bandcamp.com/album/chapter30
English text version: https://radioplato.by/news/release/awlnight-chapter30